Зарегистрироваться в клубе
Ошибка :( Забыли имя или пароль? >>

«Мае працоўнае месца»: Вольга Кузьмiч

2 июня 2015/ Мое рабочее место

banner.jpg

Адпраўляемся ў госці да мастачкi, генератаркi, аўтаркі i стваральнiцы найцікавых праектаў, мінчанкі Вольгі Кузьміч!

animatarka_00.jpg

1.jpg

Тут прасторна і ў мяне ўсё пад бокам як для сталай працы, так і для любой спантаннай ідэі. Найбольш радуе вялікае вакно, праз якое бачна шмат зеляноты, на падваконнік часта прылятаюць і грукаюцца нясціплыя галубы, а пад вакном песцяцца на цёплай клумбе каты. І яшчэ ўлетку тут прыемна прахалодна.

animatarka_01.jpg

animatarka_03.jpg

2.jpg

Скрыня з адверткамі, шрубамі ды іншай будаўніча-рамонтнай драбязой заўжды пад бокам, пылам не пакрываецца і першай прыходзіць на дапамогу ў эксперыментах. Вольныя рукі сяброў і блізкіх таксама ад працы не ўварочваюцца :-)

3.jpg

Сярод розных натхняльных дробязяў на стале трымаю вялікую свечку. Люблю грэць аб яе рукі.

animatarka_05.jpg

animatarka_07.jpg

animatarka_08.jpg

4.jpg

Прастора абжываецца неяк сама сабой. Але наяўнасць слоіка белай матавай фарбы заўжды натхняе. Тады ў хаду ідуць усе навакольныя прадметы: ад сталоў да кветкавых гаршкоў.

5.jpg

Дадаць яшчэ святла было б няблага!

animatarka_15.jpg

animatarka_06.jpg

animatarka_02.jpg

animatarka_10.jpg

6.jpg

Атмасфера. Высокія столі і тоўстыя сцены будынка даюць пачуццё ўтульнасці і прасторы адначасова. Доўгі калідор нібыта створаны для ровараў, а ягоныя сцены – для міні-выставаў.

7.jpg

Не паспрабуеш – не даведаешся -) На маіх працоўных месцах бывала ўсялякае: ад неабходнасці дзяліць яго з пухнатым катом сярод рознакаліберных нататнікаў да, наадварот, стэрыльнай аскетычнасці з кампутара і графічнага планшэта. Можа быць усялякае, хіба што цемры не будзе, люблю працаваць у святле.

animatarka_09.jpg

animatarka_11.jpg

animatarka_14.jpg

8.jpg

На стале і вакол шмат розных драўляных ці керамічных прадметаў. Мне вельмі падабаецца фактура дрэва і керамікі, таму побач з мышкай і стылусам для малявання ляжаць драўляныя машынкі, караблікі і іншая драбяза, якую кручу ў руках, абдумваючы нейкія працоўныя моманты. З гэтай жа серыі вялізная сасновая шышка, якую я прывезла з нядаўняй зімовай вандроўкі на вулкан Тайдэ.

animatarka_12.jpg

9.jpg

Я люблю збіраць тут рэчы, якія не толькі знешне сімпатычныя, але нагадваюць мне розныя адметныя гісторыі. Так, адзін з любімых маіх артэфактаў – шыльда з ужо гістарычным назовам «праспект Францішка Скарыны». Пацертая, з некалькімі слаямі фарбы, але самая сапраўдная, знятая з будынку. Яе аднойчы ўначы на вечарынку прынёс і падарыў мне сябар – акурат у тую ноч шыльды на праспекце змянялі і гэтая вісела ўжо на адным цвіку і чакала ўтылізацыі. А цяпер жыве ў нас! Жартую, што працую «на праспекце Скарыны» :-)

animatarka_04.jpg

animatarka_13.jpg

10.jpg

Студыя ў цэнтры гораду з вялікімі вокнамі і наўпростым выхадам на вуліцу. Каб арганізаваць краму з выставай-продажам і там жа на месцы працаваць, пакуль цікаўныя наведнікі вырашаюцца з выбарам і адпачываюць у лёгкай студыйнай прахалодзе пасля гарачай вуліцы. А пакуль мары застаюцца марамі, я магу працаваць паўсюль, дзе светла і ёсць вялікае вакно з цікавым выглядам з яго.

Автор: фотограф Елена Мельник.

264 9575